Скрыншот відэа tochka.by

Скрыншот відэа tochka.by

Некаторыя вуліцы затапіла.

«Мінсктранс» паведамляе аб перыядычных парушэннях у працы грамадскага транспарту з-за падтапленняў. У прыватнасці, гэта адбылося на вуліцах Кальварыйскай, Багдановіча, Казлова, Платонава, Валгаградскай, Славінскага, Лагойскім тракце, Адзінцова, Якубоўскага. Асаблівую складанасць дадае тое, што лівень абрынуўся на сталіцу ў ранішні час пік, піша «Анлайнер».

Аранжавы ўзровень небяспекі на сёння аб'яўлены на большай частцы тэрыторыі краіны. У Мінску сіноптыкі прагназуюць навальніцы цягам усяго дня.

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0