У выніку абстрэлу расейцамі аб'екта інфраструктуры ў Запарожскай вобласці загінулі чатыры чалавекі, яшчэ два чалавекі атрымалі раненні.

«У выніку ўдару па аб'екце інфраструктуры Полагаўскага раёна вайскоўцамі РФ загінулі чатыры работнікі ва ўзросце 29, 30, 33 і 43 гадоў, яшчэ двое параненых накіраваныя ў лячэбную ўстанову», — напісаў у сваім тэлеграме кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Юрый Малашка.

Усяго за мінулыя суткі вораг здзейсніў 80 удараў па 20 населеных пунктах Запарожскай вобласці.

Паступілі 33 паведамленні аб разбурэнні жылых дамоў грамадзян і аб'ектаў інфраструктуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1