Учора кампанія маладых людзей прыехала на пляж, каб адзначыць дзень нараджэння. У спецыяльна адведзеным месцы яны разбілі кемпінг. Але ўвечары надвор'е рэзка сапсавалася. Парывамі ветру вырвала дрэва, якое ўдарыла і прываліла 19-гадовую мінчанку. Ад атрыманых траўмаў яна памерла на месцы здарэння, паведамляе СК.

Пацярпелі яшчэ два чалавекі — 24-гадовая дзяўчына і 25-гадовы мінчанін. З траўмамі рознай ступені цяжкасці яны шпіталізаваныя.

У той вечар на беразе Мінскага мора адпачывала некалькі кампаній. Жанчына з іншай кампаніі апісвала pristalica.by, як рэзка змянялася надвор'е:

«Нічога не прадракала бяды. Смажылі шашлыкі, спявалі песні, любаваліся захадам сонца. Затым нечакана стала цямнець. Ужо тады разумелі, што пойдзе дождж, але вырашылі яго на месцы перачакаць. Знайшлі альтанку, у якую ўсе рэчы мы і перанеслі. Не прайшло і дзвюх хвілін, як усё пачалося… Усё пачало ўзлятаць праз моцны вецер. Ад страху мы ўсе зажмурваліся і прыкрывалі адно аднаго. Было вельмі страшна за сваё жыццё. Праз пару хвілін мы зразумелі, што альтанка, якая стала нашай хованкай, пачала падаць на нас. У нейкі момант мне ўжо стала складана дыхаць.

Нашы мужчыны выратавалі мяне і маю сяброўку. Яны сваімі спінамі прытрымлівалі рэшткі даху. Але выбрацца самастойна мы не змаглі пасля шторму. Іншыя адпачывальнікі заўважылі нас і пабеглі на дапамогу. Яны паднялі дах і мы змаглі выбрацца адтуль».

Мінскім раённым аддзелам Следчага камітэта па факце здарэння праводзіцца праверка. Высвятляюцца ўсе абставіны. 

Чытайце таксама:

Віхор, іскры лятуць: відэа ўчарашняй трагедыі на Мінскім моры

Клас
4
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
8
Сумна
51
Абуральна
8