Праз спёку Акропаль у Афінах закрывалі ўдзень. Фота: Simon Skafar / Getty Images

Праз спёку Акропаль у Афінах закрывалі ўдзень. Фота: Simon Skafar / Getty Images

У нядзелю, 23 ліпеня, у Грэцыі зафіксавалі новы тэмпературны рэкорд, калі паветра прагрэлася да больш як 46°C, пра гэта паведамляе Kathimerini са спасылкай на звесткі аўтаматычных метэаралагічных станцый Афінскай нацыянальнай абсерваторыі.

Тэмпературны рэкорд зафіксавалі ў невялікім горадзе Гіціа размешчаным у перыферыі Пелапанеса. Спёка там складала 46,4°C.

Гэта новы рэкорд найвышэйшай тэмпературы ў Грэцыі ад моманту пачатку назіранняў у 2006 годзе.

У канцы мінулага тыдня днём слупок тэрмометра ў Грэцыі паказваў больш за 40°C, праз спёку афінскі Акропаль закрывалі на дзённыя гадзіны, каб прадухіліць няшчасныя выпадкі.

Чытайце таксама:

Верхняя мяжа бяспечнай для чалавека тэмпературы — ніжэйшая, чым думалі навукоўцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0