Tiramisu and raspberries

Фота: Getty Images

 Спатрэбіцца:

  • 200 г печыва «дамскія пальчыкі»
  • 200 мл вяршкоў 33%
  • 250 г сыру маскарпонэ
  • 100 г цукровай пудры
  • малінавае варэнне (па смаку)
  • малако
  • маліны для ўпрыгажэння

Як гатаваць:

  1. Узбіце халодныя вяршкі міксерам.
  2. Паступова дадавайце цукровую пудру і працягвайце ўзбіваць, пакуль сумесь не пачне ўтвараць жорсткія пікі.
  3. Дадайце сыр маскарпонэ.
  4. Абмакніце печыва ў малако з абодвух бакоў прыкладна на 2 секунды.
  5. Выкладзіце пласт печыва на дно формы для запякання.
  6. Дадайце палову крэму ў якасці другога пласта.
  7. У якасці трэцяга пласта дадайце малінавае варэнне.
  8. Паўтарыце працэдуру з крэмам і печывам яшчэ два разы — малінавы джэм гэтыя разы можна ўжо не дадаваць.
  9. Пастаўце ў халадзільнік на пару гадзін. Зверху выкладзіце маліны, а таксама можаце пасыпаць зверху цукровай пудрай.

 

Чытайце яшчэ:

Памёр «бацька» дэсерту тырамісу

Рэцэпт на выхадныя. Тварожны пірог — просты, хуткі, смачны

Рэцэпт на выхадныя. Ягадныя тарталеткі — яркая выпечка для сезона садавіны

Клас
8
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1