Перад самай прэм'ерай на баварскі горад абрынулася залева. Госці ў вячэрніх строях, сярод якіх шмат знакамітых палітыкаў, былі вымушаныя дабірацца ад машыны да ўвахода ў тэатр пад праліўным дажджом, піша Bild.

Фота: Tristar Media / Getty Images 

Фота: Tristar Media / Getty Images 

Журналіст звяртае ўвагу на тое, што многія палітыкі разгарнулі парасон толькі над сабой, пакінуўшы дам мокнуць пад дажджом.

Мяркуючы па фатаграфіях, менавіта так зрабіў Ёхан Заўэр, муж экс-канцлера Ангелы Меркель. Тым жа адзначыўся і прэм'ер-міністр Баварыі Маркус Зедэр, які пакінуў пад дажджом сваю жонку Карын.

Да іх далучыўся і кіраўнік партыі «Cвабодныя выбаршчыкі» Хуберт Айвангер. А вось прадстаўнікі партыі «Саюз 90/Зялёныя» Рыкарда Ланг і Катарына Шульцэ, наадварот, трымалі парасон так, каб уратаваць і сваіх спадарожнікаў.

Потым Меркель узяла сабе парасон. Фота: Tristar Media / Getty Images

Потым Меркель узяла сабе парасон. Фота: Tristar Media / Getty Images

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
26
Ого
5
Сумна
4
Абуральна
0