Юрый Арыстаў. Фота: Facebook

Юрый Арыстаў. Фота: Facebook

Юрый Арыстаў не проста дэпутат, а намеснік кіраўніка камітэта Вярхоўнай Рады па пытаннях нацбяспекі, абароны і разведкі.

24 ліпеня выданне «Слідство.Інфо» паведаміла, што Арыстава ў сярэдзіне ліпеня заўважылі ў пяцізоркавым гатэлі Waldorf Astoria Maldives, размешчаным на прыватным востраве Ітхаафушы на Мальдыўскіх астравах.

Журналісты патэлефанавалі ў гатэль, дзе ім пацвердзілі, што Арыстаў сапраўды быў іх госцем, але ўжо выселіўся.

Пасля гэтага кіраўнік фракцыі «Слуга народа» Давід Арахамія заявіў, што ініцыюе пытанне аб неадкладным прыпыненні сяброўства Арыстава ў фракцыі. Ён дадаў, што запытаў усе дакументы па камандзіроўках і ў выпадку пацвярджэння запатрабуе ад дэпутата складання мандата. Увечары 25 ліпеня Арыстаў падаў у парламент адпаведную заяву.

На наступны дзень Служба бяспекі Украіны паведаміла, што ў дачыненні да дэпутата заведзена крымінальная справа па артыкуле аб службовым падлогу (частка 1 артыкула 366 КК Украіны). У ведамстве заявілі, што для нелегальнага выезду за межы Украіны былі ўнесены хлуслівыя звесткі ў афіцыйныя дакументы, у прыватнасці, адносна тэрміну, мэты і краіны «службовай камандзіроўкі». У кватэры дэпутата правялі ператрус, падчас якога знайшлі замежны пашпарт з адзнакамі пра паездку на Мальдывы.

Скандал з Арыставым згадаў і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў вячэрнім звароце 25 ліпеня. Ён адзначыў, што

«некаторым асобам здаецца, што вайна дзесьці там, дзесьці далёка ад іх, як быццам купал Вярхоўнай Рады, або сцены нейкіх кабінетаў, або пералік нейкіх паўнамоцтваў могуць закрыць ад рэальнасці».

У студзені 2023 года Рада нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны забараніла выезд чыноўнікам за мяжу. Згодна з рашэннем РНБА, у перыяд мабілізацыі і ваеннага становішча дзяржслужбоўцы могуць выязджаць за межы Украіны толькі ў службовыя камандзіроўкі.

Незадоўга да гэтага намеснік генпракурора Украіны Аляксей Сіманенка, які ў канцы чэрвеня 2022 года ездзіў у адпачынак у Іспанію, напісаў заяву аб звальненні. Паводле звестак «Украінскай праўды», калі пра адпачынак Сіманенкі стала вядома грамадству, яго папрасілі пайсці ў адстаўку.

Чытайце таксама:

У Кіеве хтосьці сфатаграфаваў Ляўчук і ўкраінскага блогера. Здымкамі пахваліліся «Жоўтыя злівы» і Азаронак — і чалавека затрымалі

На Віцебшчыне з пачатку года судзяць ужо восьмага дэпутата

Украінскі дэпутат звязаў тэму рэпарацый ад Беларусі з далейшым развіццём падзей

Клас
16
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1