Скрын роліка

Скрын роліка

У роліку абыгрываецца сітуацыя, у якой быццам бы ў Германіі да сям'і з дзіцём прыходзяць, каб забраць усе рэчы для Украіны, а ў канцы змушаюць іх крычаць «хайль, Зяленскі». Падавалі яго прапагандысты як ролік партыі «Альтэрнатыва для Германіі», якая вядомая сваімі прарасійскімі поглядамі. Ягонай крыніцай, відаць, былі каналы, звязаныя з холдынгам Russia Today. Сярод буйных каналаў беларускай прапаганды яго апублікавалі «Жоўтыя злівы», АНТ і БТ.

Але выявілася, што ўсе акцёры, якія ў роліку здымаліся, родам з Расіі і жывуць там пастаянна. На гэта звярнула ўвагу расійская рэдакцыя «Радыё Свабода»: журналісты адшукалі чатырох чалавек з шасці. Мы адшукалі яшчэ дваіх — цяпер можна сцвярджаць, што ўсе акцёры роліка жывуць у Расіі.

Юлія Конюхава. Фота: YouTube / яе старонка «УКантакце»

Юлія Конюхава. Фота: YouTube / яе старонка «УКантакце»

У цэнтры гісторыі — муж і жонка. Жонку сыграла 35-гадовая актрыса Юлія Конюхава (Масляева). Родам яна з Кузнецка, горада ў Пензенскай вобласці Расіі. Скончыла Саратаўскі тэатральны інстытут. Здымаецца ў асноўным у серыялах і рэкламе. Падобна, што яе муж — вайсковец, бо яе машына зарэгістраваная па тым жа адрасе, дзе знаходзіцца вайсковая часць №42261, якая загадвае 3-м цэнтральным навукова-даследчым інстытутам Мінабароны РФ.

Валянцін Вараб'ёў. Фота: YouTube / ягоная старонка «УКантакце»

Валянцін Вараб'ёў. Фота: YouTube / ягоная старонка «УКантакце»

Мужа грае 39-гадовы акцёр Валянцін Вараб'ёў з Санкт-Пецярбурга. Ён скончыў Расійскі дзяржаўны інстытут сцэнічных мастацтваў у 2007 годзе. Пасля гэтага працаваў у некалькіх тэатрах, а з 2012-га здымаўся ў кіно. У мужчыны няма вядомых роляў. На ягонай старонцы «УКантакце» напісана, што «ён жыве ў Санкт-Пецярбургу, але марыў бы жыць у Нью-Ёрку». 

Юлія Мандрыка. Фота: YouTube / яе старонка «УКантакце»

Юлія Мандрыка. Фота: YouTube / яе старонка «УКантакце»

Начальніцу «салдат», якія рабуюць дом сям'і, сыграла 45-гадовая актрыса Юлія Мандрыка (у дзявоцтве — Ганткевіч). Родам яна з Белгарада, скончыла там у 1998-м факультэт эстрадна-джазавага вакалу. Пасля яна шмат вучылася і шмат іграла ў тэатрах, а таксама ў кавер-бэндзе. У кіно прыйшла ў 2015-м.

Клім Томсан. Фота: YouTube / ягоная старонка «УКантакце»

Клім Томсан. Фота: YouTube / ягоная старонка «УКантакце»

Першы з трох «салдат» — 21-гадовы акцёр Клім Томсан. Родам ён з горада Падольска, які знаходзіцца ў Падмаскоўі. Ён сыграў у серыяле «Кантакт», а асноўная ягоная спецыялізацыя — каскадзёр. 

Ігар Аляксееў у роліку і ў іншай ролі. Фота: YouTube/ягоная старонка «УКантакце»

Ігар Аляксееў у роліку і ў іншай ролі. Фота: YouTube/ягоная старонка «УКантакце»

Яшчэ адзін «салдат» — 26-гадовы акцёр Ігар Аляксееў. Родам ён з горада Падольска. Скончыў Расійскі інстытут тэатральнага мастацтва ў 2021 годзе. Мае таксама тэхнічную адукацыю па спецыяльнасці «інфарматыка і вылічальная тэхніка». Сыграў больш за 20 роляў у розных роліках і серыялах, у асноўным эпізадычных, а таксама агучваў Ніка Уайльда ў мульфільме «Звераполіс».

Арцём Шчэрба. Фота: YouTube / kinolift.ru

Арцём Шчэрба. Фота: YouTube / kinolift.ru

Апошні «салдат», меркавана, акцёр рэкламы, мадэль і хостэс (чалавек, які сустракае і суправаджае гасцей мерапрыемстваў), 27-гадовы Арцём Шчэрба. У сваім рэзюмэ ён кажа, што з 18 гадоў займаўся плаваннем, а з 22-х пачаў практыкаваць ёгу.

Такім чынам, аніводнага немца ў роліку так і не паказалі, а сам ён, хутчэй за ўсё, зняты ў Расіі ў прапагандысцкіх мэтах.

На сайце партыі «Альтэрнатыва для Германіі» згадак пра ролік няма.

Чытайце таксама:

Прапагандысты вырашылі паказаць беларусаў, якія «не змаглі жыць у Германіі». Але тыя аказаліся былымі сілавікамі

Прапагандысты выклалі «сакрэтны дакумент пра катастрафічныя страты Украіны». Але ён аказаўся фэйкам

Нарадзіўся ва Украіне, быў дробным чыноўнікам, ваяваў у Афрыцы. Раскрытая асоба «Піянера», які ўзначаліў «Вагнер» у Беларусі

Клас
5
Панылы сорам
23
Ха-ха
60
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
25