Спачатку каля 13-й гадзіны расіяне нанеслі ўдары крылатымі ракетамі «Калібр» з акваторыі Чорнага мора, як мяркуецца, з падводнай лодкі. Тры «Калібры» ўдалося збіць.

Каля 17-й гадзіны з раёна Каспійскага мора быў нанесены ўдар крылатымі ракетамі паветранага базавання X-101/X-555. Зафіксавалі пускі 36-ці ракет з васьмі стратэгічных бамбардзіроўшчыкаў Ту-95МС.

Урэшце, каля 19:00 у неба падняліся расійскія знішчальнікі МіГ-31K і нанеслі ўдар чатырма аэрабалістычнымі ракетамі X-47 «Кінжал» у напрамку Хмяльніцкай вобласці.

Як паведамляецца, у выніку супрацьпаветранай абаронай Украіны было знішчана 36 паветраных цэляў: тры крылатыя ракеты «Калібр» і 33 крылатыя ракеты X-101/X-555.

Адносна наступстваў пускаў X-47 «Кінжал» інфармацыя ўдакладняецца.

Чытайце таксама:

У Расіі ўзляцелі 12 бамбардзіроўшчыкаў

Служба бяспекі Украіны прызнала датычнасць да атакі на Крымскі мост восенню 2022 года

УСУ маюць поспех каля Старамаёрскага, замацоўваюцца на дасягнутых рубяжах — Генштаб

Клас
11
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3