«Беларусь — у сэрцы, у думках, ва ўчынках. Усё жыццё. Так было і з Міраславам Лазоўскім. Да свайго апошняга ўздыху, які здарыўся 16 мая 2023 года пад Бахмутам. Але Генерал Мыш, як яго называлі пабрацімы, апынуўся там, каб абараняць не толькі Украіну, але і будучыню вольнай Беларусі.

Унёсак Міраслава Лазоўскага ў беларускі нацыянальны рух — аграмадны. Ён быў адным з заснавальнікаў «Белага легіёна». Маштаб асобы нам яшчэ трэба будзе ўсвядоміць.

Лазоўскі назаўжды застанецца ўзорам лідара, маральным аўтарытэтам і сімвалам супраціву», — гаворыцца ў прадмове да фільма.

Прэм’ера фільма адбылася 27 ліпеня, у Дзень Незалежнасці Беларусі, за якую ўсё жыццё змагаўся Міраслаў Лазоўскі. 50 гадоў Міраславу споўнілася 10 ліпеня, ён не дажыў да гэтай даты зусім трохі.

Стужку зняла каманда «Альянсу расследавальнікаў Беларусі».

Чытайце таксама:

Рэчы Міраслава Лазоўскага перадалі ў Нацыянальны музей гісторыі Украіны

Міраслава Лазоўскага пасмяротна ўзнагародзілі ордэнам Жалезнага рыцара — найвышэйшай узнагародай БНР

Ён загінуў у самым канцы бою ад кулі расійскага снайпера — Урбановіч пра гібель Міраслава Лазоўскага

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1