Паводле сюжэта Сяргей Мікалаевіч і Мікалай Сяргеевіч прыбываюць у Лядскую псіхіятрычную лякарню №1, каб наведаць загадкавую пацыентку, Алену ЖалудOk. Нішто не вяшчуе неспадзяванак, аднак…

Вось вам цытаты першых асоб, якія паглядзелі фільм:

«Пасля прагляду прараніў скупую дзяржаўную слязу». 

«Ужо паднята пытанне пра ўзнагароджанне аўтараў ордэнамі і далучэнне дадзенага фільма ў школьную праграму».

То і вы прыходзьце прараніць сваю слязу. 

Фільм пакажуць аўтары праекта «ЧынЧынЧанэл» — акцёры Міхась Зуй і Алена Зуй-Вайцяхоўская, рэжысёр Андрэй Кашперскі і іншыя. 

У вас будзе магчымасць пазнаёміцца з імі асабіста, атрымаць аўтографы і заўвагі з занясеннем у асабістую справу, набыць ідэалагічна правільныя налепкі і бадзёры настрой на ўвесь працоўны тыдзень, а таксама пачуць ужывую ўсе хіты ўзыходзячай зорачкі беларускай эстрады Алены ЖалудOk! 

Уваход — данат ад 25 злотых.

  • Дата: 30 ліпеня
  • Час: уваход — з 20:30, пачатак — 21:00 (час мясцовы)
  • Месца: Музей вольнай Беларусі, Foksal, 11, Варшава
Клас
16
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1