Аляксандр Івулін. Фота: «Наша Ніва»

Аляксандр Івулін. Фота: «Наша Ніва»

30-гадовы Аляксандр на волі паўгода. Ён кажа, што апошні месяц яму сніцца шмат зоны, пагоні, пераслед з затрыманнямі, допыты.

Сніўся яму і памерлы ў няволі мастак Алесь Пушкін.

«Мы з ім перасякаліся на каранціне», — расказвае былы палітвязень, які трапіў з мастаком у адну калонію ў Івацэвічах.

Паводле яго слоў, такія ж сны сняцца і іншым былым зняволеным.

«Ты выйшаў, а твой мозг яшчэ сядзіць», — пераказвае ён словы знаёмага музыканта.

«Гэта непрыемныя адчуванні», — прызнаецца былы палітвязень.

Ён лічыць, што па выхадзе з месцаў пазбаўлення волі нявольніцкая гісторыя не сканчаецца.

Па вызваленні пачынаецца даволі працяглы працэс сацыялізацыі, і былому арыштанту патрэбная дапамога для вяртання да нармальнага жыцця.

Івулін кажа, што яму дапамагалі шмат людзей.

Ён раіць былым арыштантам не саромецца, а звяртацца па дапамогу.

Блогера ўтрымлівалі за кратамі з 3 чэрвеня 2021-га. 19 студзеня 2022-га суд даў Івуліну два гады калоніі за ўдзел у мірных пратэстах. Ён поўнасцю адбыў тэрмін і выйшаў на волю 17 лютага 2023 года.

Сёння ад 10 да 22 гадзіны праходзіць анлайн-марафон падтрымкі беларускіх палітвязняў. Ахвяраваць грошы можна па спасылцы: salidarnasc.com 

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
18
Абуральна
3

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?