Скрыншот з відэа

Скрыншот з відэа

Марскі робат, як адзначае тэлеканал, па сваёй форме нагадвае шырокае каноэ, яго даўжыня — каля пяці метраў. Апошнія версіі беспілотнікаў, якія вывучылі журналісты, важаць да тоны, нясуць да 300 кілаграмаў выбухоўкі, маюць запас ходу да 800 кіламетраў з максімальнай хуткасцю да 80 кіламетраў за гадзіну, сцвярджаецца ў сюжэце.

Работы над марскімі беспілотнікамі пачаліся пасля поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну, як распавёў тэлеканалу распрацоўшчык дронаў, які пажадаў застацца неназваным.

Паводле звестак крыніц CNN ва ўкраінскіх службах бяспекі, марскія беспілотнікі ВМС ужо як мінімум двойчы выкарыстоўваліся пры нападах на анексаваны Крым — у тым ліку пры ўдары па Крымскім мосце ў ліпені гэтага года.

Чытайце таксама:

Расійскія ўлады заявілі пра атаку 16-ці беспілотнікаў на Крым

УСУ ўдарылі па Чангарскім мосце на мяжы з Крымам

Украінская разведка дала справаздачу аб падрыве чарговага склада боепрыпасаў у Крыме

Клас
21
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
3