Комплекс будынкаў Пентагона. Фота: РHisham Ibrahim / Getty Images

Комплекс будынкаў Пентагона. Фота: РHisham Ibrahim / Getty Images

Каментуючы інцыдэнт з беларускімі верталётамі, афіцыйны прадстаўнік Пентагона Патрык Райдэр падкрэсліў, што ЗША нязменна адданыя абароне бяспекі краін НАТА, піша «Еўрапейская праўда».

«Мы і надалей будзем вельмі сур'ёзна ставіцца да бяспекі НАТА і будзем працягваць працаваць разам з нашымі саюзнікамі ў НАТА над тым, каб кожны квадратны сантыметр НАТА заставаўся ў бяспецы», — адзначыў ён.

Падрабязней казаць пра інцыдэнт прадстаўнік Пентагона адмовіўся, дадаўшы, што пазіцыі сіл НАТА пасля гэтых падзей не змяніліся.

Напярэдадні вечарам Мінабароны Польшчы пацвердзіла парушэнне польскай паветранай прасторы з боку Беларусі двума верталётамі.

Спачатку афіцыйная Варшава адмаўляла факт парушэння паветранай прасторы, але пазней патлумачыла, што перасячэнне мяжы адбылося ў раёне горада Белавежа на вельмі нізкай вышыні, і гэта ўскладніла выяўленне верталётаў радыёлакацыйнымі сістэмамі.

У адказ на інцыдэнт міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак аддаў загад аб павелічэнні колькасці вайскоўцаў на мяжы і разгортванні дадатковых сіл і сродкаў, у прыватнасці баявых верталётаў.

Чытайце таксама:

Беларускія верталёты заляцелі на тэрыторыю Польшчы ў той час, як Лукашэнка трэці дзень знаходзіцца побач у Віскулях — «Беларускі Гаюн»

Беларускія вайсковыя верталёты заляцелі ўглыб тэрыторыі Польшчы на 2 км, ішлі на нізкай вышыні

МЗС Польшчы лічыць інцыдэнт з верталётамі элементам эскалацыі

«Адна бабка сказала». Мінабароны здзекліва аспрэчыла парушэнне польскай мяжы беларускімі верталётамі

Клас
9
Панылы сорам
5
Ха-ха
8
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1