Фота: dp.vgorode.ua

Фота: dp.vgorode.ua

Яны чакаюць, што рашэнне можа павялічыць рост цэн на кураціну, які адбываецца ў РФ з канца 2022 года. У Рассельгаснаглядзе, зрэшты, разлічваюць на забеспячэнне патрэб унутранага рынку лакальнымі гульцамі, піша «Коммерсант».

Пра тое, што Беларусь з 1 жніўня абмежавала вываз з краіны мяса птушкі, распавялі дзве крыніцы «Коммерсанта» ў галіне. З наяўных копій лістоў Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча Расіі вынікае, што ў мэтах насычэння ўнутранага рынку прыпынена выдача сертыфікатаў на экспарт тушак куранят-бройлераў і іх частак.

У гэтых жа зваротах гаворыцца, што абмежаванні не распаўсюджваюцца на экспарт у Кітай і прадукцыю буйнога ў краіне холдынга «Сервалюкс Агра» (брэнд «Пятруха»).

У Рассельгаснаглядзе паведамілі, што пакуль не атрымлівалі апавяшчэнняў ад беларускага боку аб прыпыненні паставак і ўзнікненні ачагоў эпізаатыі. Пра гэта ж кажуць і ва «Вкусвилле». Іншыя федэральныя сеткі не адказалі на пытанні.

Два суразмоўцы на рынку лічаць, што сапраўдная прычына абмежавання экспарту звязана з меркаванай успышкай птушынага грыпу на некаторых птушкафабрыках Беларусі.

Такая сітуацыя часцяком прыводзіць да зніжэння выпуску мяса курыцы. Традыцыйна беларускі бок пра факты ўспышак афіцыйна не паведамляе.

У Нацыянальным саюзе мясаперапрацоўшчыкаў (НСМ) звязваюць абмежаванні з правядзеннем з 4 жніўня ў 11-ці гарадах рэспублікі II Гульняў краін СНД, падчас якіх попыт на прадукты на ўнутраным рынку можа прыкметна павялічыцца.

Таму, мяркуюць там, мера можа аказацца кароткатэрміновай.

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2