Пасля поспехаў у першым і другім кваліфікацыйным раўндах Лігі канферэнцый футбалісты з гродзенскага «Нёмана» працягваюць свой выступ. Найбліжэйшым супернікам клуба пад кіраўніцтвам Ігара Кавалевіча стане славенскі «Цэле».

Першая гульня адбудзецца ў славенскім горадзе Цэле 10 жніўня. Другая, нібыта для «Нёмана» хатняя, праз накладзеныя на беларускія клубы абмежаванні пройдзе ў венгерскім Дзьёры.

Папярэднімі супернікамі «Нёмана» былі «Вадуц» з Ліхтэнштэйна і мальтыйскі клуб «Бальцан». 

Чытайце таксама:

Унікальнае дасягненне. Упершыню клуб з Фарэрскіх астравоў згуляе ў групавым турніры еўракубкаў

Затрымалі трэнера і адміністратарку гродзенскай футбольнай школы «Нёман»

БАТЭ вылецеў з Лігі чэмпіёнаў, атрымаўшы 11 мячоў ад чэмпіёна Кіпра

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0