«Сябры, я прыняў цяжкае для сябе рашэнне! На 14-ы дзень пасля вызвалення ўжо знаходжуся ў бяспецы, а значыць, як і раней, змагу быць адкрытым для ўсіх.

Галоўнае — за гэты час я не размяняў сваё сумленне і свабоду. Гатовы слухаць, чуць, гаварыць і разам шукаць адказы на самыя складаныя пытанні», — напісаў былы палітвязень.

Леаніда Судаленку затрымалі 18 студзеня 2021 года па дарозе на працу.

Яго абвінавацілі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і асудзілі на тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. 

Леанід Судаленка кіраваў гомельскім аддзяленнем праваабарончага цэнтра «Вясна» (быў ліквідаваны ўладамі) і дапамагаў пісаць скаргі затрыманым падчас акцый пратэсту, а таксама займаўся абаронаю ў судах рабочых, чые правы парушалі працадаўцы. Фактычна за гэта ён і апынуўся за кратамі.

На волю Леанід Судаленка выйшаў 21 ліпеня, цалкам адбыўшы тэрмін.

Чытайце таксама:

Са слязамі на вачах. Як праваабаронца Леанід Судаленка правёў першыя дні на волі

«Калі прачытаў пра тыя дровы, падумаў, што справы зусім дрэнь. А Судаленка сёння выйшаў»

«Хвіліны шчасця». Як сустракалі з калоніі праваабаронцу Леаніда Судаленку ВІДЭА

Леанід Судаленка: Маці думала, што я тры гады быў за мяжой на заробках

Клас
23
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
1