Парад на Дзень Войска Польскага ў 2015 годзе. Фота: Wikimedia Commons

Парад на Дзень Войска Польскага ў 2015 годзе. Фота: Wikimedia Commons

Найбуйнейшы і самы сучасны паказ польскіх Узброеных сіл з 1989 года будзе суправаджаць святкаванне Дня Войска Польскага 15 жніўня. Пра гэта ў эфіры Польскага радыё распавёў прэс-афіцэр 1-й Варшаўскай бранятанкавай брыгады лейтэнант Яцэк Пятроўскі, паведамляе Польскае радыё.

Падчас вайсковага парада ў Варшаве можна будзе ўбачыць у тым ліку тэхніку польскай, амерыканскай і карэйскай вытворчасці, а таксама сярод атракцыёнаў будуць дзясяткі вайсковых пікнікоў.

«Кожны, хто хоча сумесна з намі святкаваць, бо трэба заўважыць, што Дзень Войска Польскага — гэта перш за ўсё свята кожнага паляка, і кожны, хто хоча ўбачыць на свае вочы або ў медыя, зможа азнаёміцца з самай сучаснай тэхнікай, якая ёсць у Войска Польскага ці ўжо неўзабаве будзе», — сказаў Яцэк Пятроўскі.

Парад з нагоды Дня Войска Польскага вяртаецца пасля трохгадовага перапынку. 15 жніўня, у гадавіну пераможнай бітвы пад Варшавай супраць бальшавікоў у 1920 годзе, на вуліцы сталіцы выйдуць салдаты розных фарміраванняў. Разам з польскімі ваярамі будуць маршыраваць вайскоўцы з ЗША, Вялікабрытаніі, Харватыі і Румыніі.

Клас
28
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0