Ігар Валабуеў

Ігар Валабуеў

«Я сам не ведаю дакладна, за што мне далі ўзнагароду. Я быў паранены пад Бахмутам і два месяцы аднаўляўся. Мяне параніла ў плячо. Мы выцягвалі параненага байца, цягнулі ў акопе пад абстрэлам.

Там было балота па калена, гразь. Мы яго цягнулі метраў сто дзесьці гадзіну, выцягнулі наверх, дзе быў раней пункт эвакуацыі, а потым расіяне так пачалі страляць, што бранятэхніка не магла ўжо пад'ехаць. Таму паўтара кіламетра трэба было на сабе яго несці.

Ён ляжаў на зямлі і быў у прытомнасці, мы спрабавалі аддыхацца.

Я вырашыў, што вазьму гнуткія насілкі, а побач стаяў малады хлопец, гадоў 20-ці, ён паклаў мне руку на бронік (бронекамізэльку) і кажа: «Стань перада мной».

Я стаў у цэнтр: з аднаго боку было тры чалавекі, а з другога — чатыры. Мы падняліся, зрабілі два крокі — і прагучаў выбух. Я думаў, што гэта было практычна за намі.

Нас усіх раскідала. Калі я яго ўбачыў, то падумаў, што яго разарвала напалову. Аказалася, што не, але ён загінуў. Гэта быў малады беларус, фактычна ён прыкрыў мяне сабой і загінуў. Ён чамусьці вырашыў, што павінен там стаяць, хоць там павінен быў быць я.

Вось так мне прыляцела, усе былі параненыя, і паранены атрымаў яшчэ адно раненне, і я таксама, але параненага ўсё роўна выцягнулі, і ён застаўся жывы», — расказаў Ігар Валабуеў.

Імя і прозвішча загінулага беларуса былы банкір не назваў, сам ён служыць у Інтэрнацыянальным легіёне УСУ.

Чытайце таксама:

Загінуў яшчэ адзін беларускі добраахвотнік

У Кіеве развіталіся з загінулым байцом батальёна «Волат» Палка Кастуся Каліноўскага ФОТЫ

Загінулі чатыры байцы палка Каліноўскага

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
86
Абуральна
2