Завод БелОМА. Фота: armtorg.ru

Завод БелОМА. Фота: armtorg.ru

Брытанія дадала шэсць новых пазіцый у спіс санкцый супраць Беларусі. Пра гэта піша «Люстэрка» са спасылкай на брытанскае МЗС.

Пад абмежаванні трапілі:

  • холдынг «БелОМА»,
  • ААТ «Гомельскі радыёзавод»,
  • ААТ «Кідма тэк»,
  • Аршанскі авіярамонтны завод,
  • ААТ «Пеленг»,
  • ААТ «2566 завод па рамонце радыёэлектроннага ўзбраення».

Адносна гэтых прадпрыемстваў уведзена замарожванне актываў.

Паводле брытанскага МЗС, санкцыі ўведзеныя супраць прадпрыемстваў, якія маюць стратэгічнае значэнне для Беларусі, і супраць тых прадпрыемстваў, якія «датычныя або былі датычныя да дзеянняў, якія дэстабілізуюць Украіну або падрываюць і пагражаюць тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны, у тым ліку шляхам падтрымкі або садзейнічання Узброеным сілам Расіі».

Адметна, што два прадпрыемствы — «Пеленг» і «Кідма тэк» — ужо былі ўнесеныя ў санкцыйны спіс Брытаніі ў 2021 годзе з прычыны міграцыйнага крызісу на мяжы Беларусі з краінамі ЕС.

Папярэдні раз Брытанія абнаўляла санкцыі супраць Беларусі 8 ліпеня. Той пакет прадугледжваў забарону на імпарт золата, цэменту, драўніны і каўчуку з Беларусі і блакаванне экспарту ў Беларусь з Брытаніі банкнот і машын, а таксама тавараў, тэхналогій і матэрыялаў, якія могуць быць выкарыстаныя для вытворчасці хімічнай і біялагічнай зброі.

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0