Інцыдэнт, як паведамляецца, адбыўся 28 ліпеня. Факт утойвання валюты выявілі супрацоўнікі Брэсцкай мытні падчас праверкі легкавіка, які заязджаў з Польшчы.

У машыне знаходзіліся замежныя грамадзяне — жанчына і двое мужчын. Кожны з іх задэклараваў пэўныя сумы, але жанчына перадала свайму спадарожніку 100 тысяч даляраў, бо не мела дакумента, які пацвярджае паходжанне гэтых грошай.

Паводле гэтага факта Брэсцкая мытня распачала крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 228 КК Беларусі, грошы канфіскавалі.

Жанчыне выставілі абвінавачанне ў незаконным перамяшчэнні праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза буйной сумы. Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ад штрафу да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Пра грамадзянства жанчыны пракуратура не паведамляе, але з прыкладзенага фота, зробленага на мытні, можна меркаваць, што гаворка ідзе пра грамадзянку Украіны.

Чытайце таксама:

ДТЗ пад Рэчыцай — адзін чалавек загінуў, чацвёра пацярпелі

У Мінску ад удару маланкі загарэлася дрэва, а ў Вілейскім раёне ад непагадзі загінуў чалавек

У Капыльскім раёне маланка ўдарыла ў купал царквы

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2