ААТ «Нафтан». Фота: naftan.by

ААТ «Нафтан». Фота: naftan.by

Усіх звольненых абвінавацілі ў падпісцы на пратэсныя каналы завода.

Таксама стала вядома, што існуе канал, які вядзе нехта з адміністрацыі завода, дзе публікуюцца «ганебныя спісы» затрыманых і звольненых за падпіскі на незалежныя медыя. Пазначаюцца поўныя звесткі гэтых людзей, а таксама публікуюцца відэа з імі, узятыя з каналаў ГУБАЗіКа.

Уласна ў гэтым канале і паведамілі пра новыя звальненні.

Былы працаўнік «Нафтана» і стачкамавец Аляксандр Сакалоў кажа, што дакладна невядома, хто вядзе такі канал. Гэта можа быць як рэдакцыя газеты «Веснік Нафтана», гэтак і ідэолагі завода і нават спецслужбы.

«На заводзе кіруюць кадэбісты. Кіраўніцтва ніжэйшага ўзроўню выконвае загады, а кіраўнікі завода, прынамсі, частка з іх, не супраць такіх мер, нават за. У кіраўніцтве асабліва праславіўся тым, што спрыяе звальненню нязгодных, галоўны інжынер прадпрыемства Юрый Крывач», — кажа Аляксандр.

Нагадаем, у сярэдзіне мая адбылася вялікая аблава на працаўнікоў «Нафтана» і «Паліміра». Па яе выніках было пакарана і звольнена 16 чалавек. Большую частку людзей судзіла сумнавядомая Зінаіда Балаболава, якая нядаўна патрапіла пад санкцыі ЕС.

Чытайце таксама:

На «Нафтане» затрымалі чатырох чалавек

Жыхара Наваполацка пакаралі арыштам за расклейку антываенных улётак з выявай Пуціна. Раней яго вінавацілі ў іншым

Адміністрацыя гомельскага завода рэкамендавала падначаленым падтрымаць затрыманне работніка за «экстрэмізм». Многія пагадзіліся

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
11