Лабараторыя аксіяметрычных даследаванняў «НовАК» і Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў правялі чарговае апытанне. У яго рамках яны даведваліся меркаванне людзей,

каму з вядомых беларусаў варта ўсталяваць помнік.

Найбольш запатрабаваным аказаўся помнік Пятру Машэраву. У неабходнасці ўшанавання яго памяці ўпэўненыя 9,4% апытаных.

На другім месцы апынуўся Іван Шамякін, чыю кандыдатуру падтрымліваюць 5% рэспандэнтаў. Далей па чарзе ідуць Ефрасіння Полацкая (4%) і Кастусь Каліноўскі (2,9%).

На пятым месцы цяперашні кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнку хочуць захаваць у скульптуры 2,7% апытаных.

Узгадваліся воіны Вялікай Айчыннай вайны (1,5%), Уладзімір Мулявін (0,9%), Васіль Быкаў (0,6%). Астатнія вядомыя беларусы атрымалі менш за паўпрацэнта — называліся і Зміцер Жылуновіч, і Дзед Талаш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?