Велізарная мядзведзіца вагой 200 кілаграмаў, якая разам са сваімі медзведзянятамі некалькі гадоў рабавала дамы ў Каліфорніі, ЗША. Фота: California Department of Fish and Wildlife / AP

Велізарная мядзведзіца вагой 200 кілаграмаў, якая разам са сваімі медзведзянятамі некалькі гадоў рабавала дамы ў Каліфорніі, ЗША. Фота: California Department of Fish and Wildlife / AP

Улады Каліфорніі «арыштавалі» мядзведзіцу, якая з ліпеня 2021 года трымала ў страху невялікі горад Саўт-Лэйк-Таха. Жывёліна залазіла ў дамы ў пошуках ежы, а таксама шукала харчаванне ў сметніцах. Жыхары горада празвалі яе Hank the Tank (Танк Хэнк, альбо проста танк, які адсюль усё цягне), таму што яна была вельмі тоўстай, важыла каля 200 кілаграмаў.

Пра гэту гісторыю 8 жніўня расказала выданне The Times.

Толькі за апошнія паўгода паліцыя атрымала 28 званкоў ад напужаных мясцовых жыхароў. Агульная колькасць інцыдэнтаў, звязаных з мядзведзіцай, з 2021 года перавышае 150.

«Мядзведзіца, якая ад спецыялістаў атрымала імя 64F, не баялася людзей і прывыкла харчавацца ежай, якую яна крала ў дамах. Паколькі драпежніца мела доступ да ежы цэлы год, то яна нават не ўпадала ў спячку зімой. За гэты час яна паспела ўварвацца ў 21 жылы дом і паўдзельнічаць ў больш чым 150 інцыдэнтах у рэгіёне. Акрамя таго, 64F заўжды суправаджалі дзеці — трое медзведзянят, якіх маці вучыла ўрывацца ў дамы», — піша The Times.

Зараз, пасля таго як сям’я злачынцаў была злоўленая, маці-мядзведзіцу перавязуць у запаведнік на паўднёвым усходзе Каларада, а дзяцей аддадуць Службе ратавання дзікай прыроды ў акрузе Санома, што ў Каліфорніі. Супрацоўнікі арганізацыі спадзяюцца выправіць шкодніцкія паводзіны, якія медзведзяняты перанялі ў сваёй маці, а затым вярнуць жывёл назад у лес.

Нагадаем, што днямі мы пісалі пра тое, як трэба сябе паводзіць пры сустрэчы з дзікімі жывёламі, асабліва з мядзведзямі.

Чытайце яшчэ:

Мядзведзь, якога раней бачылі пад Мінскам, узяўся граміць пчальнікі

Летняя спякота не шкадуе нікога. Паглядзіце, як чорны мядзведзь гуляе ў ванне з пенай ВІДЭА

Памятаеце гісторыю пра кітайскі заапарк, які абвінавацілі ў падмене мядзведзяў людзьмі? Пра гэтых жывёл ёсць мілыя ВІДЭА

Клас
8
Панылы сорам
1
Ха-ха
16
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
4