Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

«Памёр ён у шпіталі хуткай дапамогі ад атрыманых траўмаў, а менавіта — пералом 2, 3, 4-га пазванкоў шыйнага аддзела, — на пятыя суткі пасля аперацыі», — паведамілі «Белсату» знаёмыя загінулага.

Паводле крыніц тэлеканала, мужчыну затрымалі 5 жніўня ў Новай Баравой у краме «Гіпа». У бальніцу яго даставілі нібыта пад канвоем з Першамайскага РУУС. Ці праводзіцца праверка па факце смерці мінчука — невядома.

Удалося таксама ўстанавіць, што мужчыну звалі Арцём Заяц, яму было 32 гады. 

Выданне «Люстэрка», у сваю чаргу, пры дапамозе ініцыятывы Belpol высветліла, што Арцём Заяц быў неаднаразова судзімы, як правіла, за крадзяжы. Два разы яго затрымлівалі ў 2011 годзе, пасля чаго ён адбываў тэрмін 1,5 года пазбаўлення волі ў ПК-17 у Шклове. У маі 2020 года яму прысудзілі паўтара года калоніі агульнага рэжыму за ўхіленне ад «хіміі», якую ён атрымаў у 2019 годзе за крадзеж і прысваенне маёмасці.

Пры гэтым у Belpol падкрэслілі, што яны не валодаюць інфармацыяй, за што Арцём Заяц быў затрыманы гэтым разам.

Чытайце таксама:

Столінскага блогера Аляксандра Ігнацюка, імаверна, вінавацяць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці»

Жанчыну з Фаніпаля асудзілі на паўтара года «хатняй хіміі» за ўдзел у пратэстах

У Германіі затрымалі пяцярых беларусаў, якія там працавалі нелегальна

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
7
Сумна
7
Абуральна
34