Вячаслаў Ганчарэнка

Вячаслаў Ганчарэнка

Як піша «Хрысціянская візія», Ганчарэнку прысудзілі 10 сутак за нібыта непадпарадкаванне, а Будаю — 5 сутак за дробнае хуліганства: нібыта ён лаяўся і размахваў рукамі.

Царква «Новае жыццё» — гэта рэлігійная грамада хрысціян поўнага Евангелля, кіраўніцтва якой і вернікі здаўна падвяргаюцца пераследу з боку ўлад. У асноўным змаганне ішло за будынак царквы на вуліцы Кавалёва, 72 у Мінску, які быў пераабсталяваны вернікамі з былога кароўніка. У лютым 2021 года царкву выселілі з будынка, а нядаўна яго пачалі разбіраць. Малітоўныя сходы праводзілі побач на паркоўцы.

Сам жа пастар Вячаслаў Ганчарэнка пасля выбараў 2020 года асудзіў гвалт сілавікоў на беларускіх вуліцах і заклікаў улады пакаяцца. У верасні 2022 года яго ўжо затрымлівалі і штрафавалі на 100 базавых велічынь. 

Днямі царква атрымала паведамленне, што яе інфармацыйную прадукцыю збіраюцца прызнаць «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Чытайце таксама:

Пастар пратэстанцкай царквы «Новае жыццё»: Ніхто не застанецца непакараным за знос храма

Столінскага блогера Аляксандра Ігнацюка, імаверна, вінавацяць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці»

Жанчыну з Фаніпаля асудзілі на паўтара года «хатняй хіміі» за ўдзел у пратэстах

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2