Здымак ілюстрацыйны. Фота: Roman Vladimirovich / vecteezy.com

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Roman Vladimirovich / vecteezy.com

Паводле версіі абвінавачання, літовец прывёз з Літвы ў Беларусь 670 плітак гашышу — 64 кілаграмы рэчыва. На пасяджэнні абвінавачаны сваёй віны не прызнаў і сказаў, што ў студзені ягоны знаёмы папрасіў яго прывезці ў Беларусь медыкаменты — прэпараты для пратэзавання і прыгажосці. Абвінавачаны нібыта разумеў, што гэта трэба будзе зрабіць таемна, для чаго перадаў свой аўтамабіль знаёмаму.

Пасля літовец, маўляў, не аглядаў машыны і паехаў у бок Беларусі. А на мытні з машыны дасталі пліткі гашышу.

Зрэшты, падобны эпізод у абвінавачанага не першы. Яшчэ ў 2002 годзе расійская «Независимая газета» пісала, што ў Маскве ў таго ж Вандзіса Далюса і іншага грамадзяніна Літвы Казенаса Далюса знайшлі 0,7 кг какаіну.

Чытайце таксама:

Грамадзянін Малдовы спрабаваў завезці ў Беларусь 80 кілаграмаў гашышу

Літовец спрабаваў увезці ў Беларусь 70 кг гашышу на рарытэтным аўто

Жыхар Брэста вырошчваў наркатычныя каноплі дома ў вазонах

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0