Паводле афіцыйнай версіі прэс-службы, выезд футбалістаў не на футбольнае поле быў вынікам іх унутраных імпульсаў:

«Такую ініцыятыву тарпедаўцы праявілі, каб зрабіць свой сціплы ўнёсак у агульную справу забеспячэння харчовай бяспекі краіны, а таксама адчуць прыналежнасць да шматграннай дзейнасці прадпрыемства, якое з'яўляецца галоўным спонсарам футбольнага клуба».

Працавалі спартсмены ў СВК «Першамайскі», які належыць Беларускаму аўтазаводу. А даручылі ім такі адказны ўчастак, як збіранне з поля камення.

Трэба думаць, што вынікі гэтай працы для футбалістаў былі больш паспяховыя, чым уласна спартыўныя. Так, на мінулых выхадных клуб звёў сустрэчу са «Смаргонню» да нічыёй 1:1, а да гэтага саступіў брэсцкаму «Дынама» з лікам 1:2. У кваліфікацыі ў Лізе канферэнцый тарпедаўцы таксама не мелі поспеху ў супрацьстаянні з кіпрскім АЕКам. 

Чытайце таксама:

«Тарпеда-БелАЗ» вылецела з еўракубкаў

«Працаздольнасці Гарбацэвіча можна толькі пазайздросціць». Слуцкая раёнка пахваліла «Нашу Ніву»

«Пафарбавалі, нават хлёркай пасыпалі. Але гэта цемра, сярэднявечча!» Як выглядае прыбіральня на «найлепшым» пляжы Беларусі

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0