Магіла-капліца Русау. Фота: сайт дзяржзакупак

Магіла-капліца Русау. Фота: сайт дзяржзакупак

На сценах капліцы адпластавалася тынкоўка, ёсць разбурэнні адмосткі і бетоннай асновы. Таксама месцамі разбураны цагляны мур. Гэта выявіла пры абследаванні спецыяльная камісія.

Таму на аб’екце правядуць рамонт:

  • адрэстаўруюць цагляныя скляпенні сучаснымі матэрыяламі і высакаякаснай тынкоўкай;

  • усталююць бартавыя бетонныя камяні;

  • атынкуюць унутраныя паверхні сцен і столі;

  • зробяць газон;

  • адрамантуюць дэкаратыўныя разеткі;

  • адрамантуюць прыступкі і заладзяць выбоіны;

  • адрэстаўруюць тынкоўку вапнава-цэментным растворам.

Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка праводзіць запыт цэнавых прапаноў. Работы абыдуцца гарадскому бюджэту ў 26 248 рублёў. Паводле плана работы правядуць з 4 верасня па 13 лістапада 2023 года. Да гэтага спрабавалі правесці яшчэ адну дзяржзакупку, але яна не адбылася.

Рамонтам капліцы ўжо займаліся ў мінулым годзе: аднавілі дах, кладкавыя швы і вадасцёкавую сістэму. Зрабілі адмостку па перыметры капліцы, замянілі страчаныя цагліны на вуглавых карнізах, зашклілі захаваныя металічныя пераплёты вокнаў, адрэстаўравалі металічныя дзверы.

У планах было аднавіць страчаныя каменныя крыжы з ружовага граніту і дэкаратыўныя разеткі з пясчаніку. Але, верагодна, разеткі зрабіць у рамках леташніх работ не паспелі. На рамонт выдзелілі грошы ў рамках дзяржпраграмы «Культура Беларусі».

Магіла-капліца Русау. Фота: сайт дзяржзакупак

Магіла-капліца Русау. Фота: сайт дзяржзакупак

У снежні мінулага года правялі дадатковыя работы.

Аляксандр Русау — генерал-маёр, лютэранін, які ўдзельнічаў у Крымскай вайне, кіраваў падаўленнем сялянскіх хваляванняў у Кіеўскай губерні. Быў прызначаны правадыром дваранства Гродзенскага павета. З 1892 года быў членам Гродзенскага павятовага аддзялення Літоўскай епархіяльнай навучальнай рады.

Магчыма, менавіта ён дапамог гродзенскім лютэранам атрымаць участак на сучаснай вуліцы Белуша пад могілкі, якія з часам зрасліся з суседнімі вайсковымі могілкамі. Там ён і быў пахаваны, над яго магілай узвялі капліцу. Пабудова перажыла савецкі час, калі знішчылі лютэранскую частку могілак, а на частцы пахаванняў збудавалі шматпавярхоўку. 

Чытайце таксама:

У цэнтры Мінска хочуць пабудаваць праваслаўную царкву

Ружанскі палац перафарбуюць. Але выпраўляць будуць зусім не тое, чаго ўсе чакалі

Дошкі вырвалі, накідалі смецця, крыжа няма. Драўляная капліца на могілках у Крычаве зноў пад пагрозай

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1