Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

Намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Шваюноў распавёў, што ведамства разам з аблвыканкамамі і Мінгарвыканкамам прымае меры, каб кошт будаўніцтва квадратнага метра жылля з дзяржпадтрымкай не перавышаў сярэдняга заробку па краіне.

У чэрвені сярэдні намінальны налічаны заробак у Беларусі дасягнуў 1927,1 рубля. З улікам сярэдняга курса даляра, паводле даных Нацбанка, яна склала $649,1.

Пры гэтым квадратны метр у прададзеных на другасным рынку ў Мінску кватэрах у ліпені ў сярэднім быў $1371. У параўнанні з чэрвенем цана вырасла на 0,7 працэнта.

Чытайце таксама:

Гродзенцы ад світанку выстройваюцца ў чэргі, каб набыць новыя кватэры ад дзяржзабудоўшчыка. У чым прычына?

Іншаземцы раскупляюць беларускую нерухомую маёмасць

На беразе вадасховішча Дразды пабудавалі незвычайны будынак. Што ў ім

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2