Трактары ўвайшлі ў спіс тэхнікі, якую вайскоўцы забяруць падчас мабілізацыі і ваеннага часу. Фота: «Наша Ніва»

Трактары ўвайшлі ў спіс тэхнікі, якую вайскоўцы забяруць падчас мабілізацыі і ваеннага часу. Фота: «Наша Ніва»

Пад патрэбы ведамства пераходзяць усе транспартныя сродкі дзяржаўных органаў, іншых арганізацый незалежна ад формаў уласнасці.

Акрамя таго, транспартныя сродкі будуць забіраць і ў насельніцтва, а менавіта:

  • легкавыя аўтамабілі з колавай формулай 4×4;
  • аўтобусы;
  • грузавыя аўтамабілі: бартавыя, самазвалы;
  • грузавыя аўтамабілі са спецыяльнымі кузавамі: аўтарэфрыжэратары, аўтафургоны ізатэрмічныя, аўтакрамы, аўтахлебавозкі, фургоны на шасі грузавых аўтамабіляў;
  • спецыяльныя аўтамабілі: аўтавышкі, аўтакраны, аўтацыстэрны для вады і харчовых прадуктаў, палівацыстэрны, палівазапраўшчыкі, іншыя спецыяльныя аўтамабілі;
  • грузапасажырскія аўтамабілі;
  • седлавыя цягачы;
  • прычэпы аўтамабільныя;
  • паўпрычэпы аўтамабільныя;
  • трактары;
  • прычэпы трактарныя;
  • паўпрычэпы трактарныя;
  • самаходныя машыны;
  • квадрацыклы;
  • снегабалотаходы колавыя малагабарытныя (квадрацыклы).

Пастанова ўступіла ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Клас
6
Панылы сорам
7
Ха-ха
24
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
23