Азаронак у кліпе на песню «Who is Mr. Wagner?». Скрын відэа кліпа

Азаронак у кліпе на песню «Who is Mr. Wagner?». Скрын відэа кліпа

Песня выконваецца па-ангельску з моцным рускім акцэнтам. У ёй спяваецца, пра «рускіх грэмлінаў з Крамля», якім нічога так не падабаецца, як псаваць самалёты F-16. «Рускія гангстары» — так называюць вагнераўцаў у песні.

У кліпе зняўся прапагандыст Рыгор Азаронак. А таксама беларускія вайскоўцы, як вынікае са слоў Апачава.

У кадры і Сяргей Лушч, прарасійскі актывіст, былы кіраўнік ліквідаванага ўладамі «Румола».

«Дзякуем за дапамогу ўсім нашым беларускім сябрам, байцам групы «Вагнер», вайскоўцам УС РБ і УС РФ», — напісаў ён.

Нароўні з расійскім паказалі і чырвона-зялёны афіцыйны беларускі сцяг. У цэнтры — рэпер Акім Апачаў, справа — Рыгор Азаронак, злева — Сяргей Лушч, прарасійскі актывіст, былы кіраўнік ліквідаванага ўладамі «Румола». Скрын відэакліпа

Асобныя кадры здымаліся на Плошчы дзяржаўнага сцяга ў Мінску. Скрын відэа кліпа

Асобныя кадры здымаліся на Плошчы дзяржаўнага сцяга ў Мінску. Скрын відэа кліпа

Рэпер бядуе, што кліп мусіў выйсці «ў іншы час, з іншым мантажом і з іншай нагоды», але рэальнасць унесла свае карэкціроўкі.

Нагадаем, самалёт з кіраўніком «Вагнера» Яўгенам Прыгожыным разбіўся ў Цвярской вобласці 23 жніўня. Учора прайшло закрытае пахаванне Прыгожына. Яго пахавалі ў Санкт-Пецярбургу на падкрэслена непрэстыжных Парахаўскіх могілках.

Чытайце таксама:

Прыгожын і Уткін загінулі, іх самалёт разбіўся над Валдаем. Што вядома на гэты момант

Прыгожына пахавалі ў Санкт-Пецярбургу на падкрэслена непрэстыжных могілках

Людзі нясуць букеты, дзяжурыць Расгвардыя. У Пецярбургу рыхтуюцца да пахавання лідараў ПВК «Вагнер». Вось што вядома

Пуцін не паедзе на пахаванне героя Расіі Яўгена Прыгожына

«Адзінае пытанне, ці сапраўды Шайгу такі тупы». Вайсковы эксперт назваў сваю версію катастрофы самалёта Прыгожына

Клас
7
Панылы сорам
50
Ха-ха
22
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
13