Эстонскія журналісты выявілі, што эстонская кампанія Stark Logistics, звязаная з мужам прэм'ер-міністаркі Эстоніі Каі Калас, пастаўляла ў Расію кампаненты для аэразольных балончыкаў, якія выкарыстоўваліся для вырабу слезацечнага газу.

Stark Logistics займалася перавозкай кампанентаў, якія расійская кампанія Metaprint пастаўляла заводу «Цюменскія аэразолі». Як адзначае Eesti Päevaleht, са справаздачнасці вынікае, што толькі з канца лютага 2022 да канца жніўня 2023 года Metaprint паставіла тавараў у Расію на агульную суму амаль 30 мільёнаў еўра. Пры гэтым яна заплаціла за перавозку Stark Logistics каля паўтара мільёна еўра.

Кампанія «Цюменскія аэразолі» прадавала балончыкі з газам МУС Расіі і Беларусі — а з іх дапамогай пасля паліцыя разганяла пратэсныя мітынгі.

Як піша тэлеграм-канал «Сирена», адзін з рэкламных слоганаў размешчанага ў Беларусі завода «Цюменскіх аэразоляў» за 2018 год гучаў так: «Праваахоўнікі Расіі і Беларусі ацанілі наш слезацечны газ!»

Нядаўна высветлілася, што муж Каі Калас валодае доляй кампаніі Stark Logistics, якая займаецца перавозкамі для кампаніі Metaprint — яна працуе ў тым ліку ў Расіі.

Эстонскія СМІ лічаць, што ў Metaprint і Stark Logistics адзін і той жа буйны ўласнік, а прэм'ерка Кая Калас заяўляе, што ні пра што не здагадвалася.

Чытайце таксама:

Прэм'ерка Эстоніі катэгарычна адмовілася сыходзіць у адстаўку

Скандал у Эстоніі: апазіцыя патрабуе адстаўкі прэм'ера. Яе муж працаваў з расійскімі кампаніямі пасля пачатку вайны

Урад Латвіі ўзначаліць Эвіка Сіліня. Такім чынам, урадамі ўсіх трох краін Балтыі кіруюць жанчыны

Клас
2
Панылы сорам
11
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
49