Фота: gstudioimagen / vecteezy.com

Фота: gstudioimagen / vecteezy.com

Згодна з дакладам незалежнага аналітычнага цэнтра Ember, у студзені-чэрвені 2023 года доля электрычнасці, выпрацаванай у Еўрасаюзе пры дапамозе выкапнёвага паліва (газ, нафта, вугаль і г. д.) скарацілася на 17% адносна аналагічнага перыяду мінулага года і цяпер складае 33% — гэта самы нізкі ўзровень як мінімум з 2000 года, калі пачала весціся падобная статыстыка.

У асноўным гэта адбылося за кошт памяншэння выпрацоўкі электраэнергіі пры дапамозе вугалю адразу на 23%, прычым у траўні вугальныя электрастанцыі ўстанавілі антырэкорд, вырабіўшы ўсяго 10% ад яе агульнага аб'ёму.

Выпрацоўка электрычнасці з дапамогай прыроднага газу ў студзені-чэрвені зменшылася на 13%.

У той жа час адразу ў 17 краінах Еўрасаюза зафіксаваныя рэкорды выпрацоўкі электрычнасці з аднаўляльных крыніц: у Грэцыі і Румыніі гэты паказчык упершыню перавысіў 50%, а ў Даніі і Партугаліі — 75%.

У цэлым на тэрыторыі Еўрапейскага Саюза ў студзені-чэрвені вытворчасць сонечнай энергіі вырасла на 13%, а ветравой — на 5%.

Адзначаецца, што гідраэнергетыка і атамная энергетыка пакуль аднаўляюцца пасля гістарычнага мінімуму, зафіксаванага ў 2022 годзе, хоць іх доўгатэрміновыя перспектывы застаюцца туманнымі. Пры гэтым на фоне захавання высокіх цэнаў попыт на электраэнергію ў Еўрасаюзе за першае паўгоддзе знізіўся на 5%.

Чытайце таксама:

У Беларусі скарачаюцца абʼёмы спажывання прыроднага газу, у тым ліку і праз БелАЭС

Гэтыя электрастанцыі прыводзяцца ў дзеянне за сто секунд

Германія разглядае магчымасць вярнуцца да атамнай энергетыкі

Клас
15
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0