У Беларусі адмову ў шэнгенскай візе летась атрымалі ўсяго 1,9% заяўнікаў. Гэта 2292 са 120 893 пададзеных заяў.

Для параўнання — у Расіі адмовілі 10% з усіх аплікантаў, 4,9% — у Кувейце, 8,1% — у Казахстане, 12,7% — у Арменіі, 15,5% — у Турцыі, 16,2% — ва Узбекістане, 18% — у Індыі.

Ёсць і лепшыя паказчыкі, чым у Беларусі, напрыклад, у такіх краінах, як Сальвадор, Нікарагуа, Паўднёвы Судан, Лівія, Гватэмала. Там працэнт адмоваў вар'іруецца ад 0 да 1,4%, але колькасць пададзеных заяў усяго ад 2 да 278 чалавек.

Пры гэтым пры падліку выдачы віз на душу насельніцтва ўхваленне атрымаў кожны 80-ы беларус. Лідарам у гэтым паказчыку стаў Кувейт — кожны 31-ы заяўнік з гэтай краіны атрымаў візу.

Чытайце таксама:

«Вяселле сарвалася, замест паездкі на мора я пайшла ў міліцыю». Беларусы запісваюцца на візы і месяцамі не могуць дачакацца пашпартоў

Ці проста зрабіць іспанскую візу ў Мінску і на колькі яе выдаюць

«Эпоха гарачых тураў скончылася». У турагенцтвах расказалі, дзе сёлета адпачываюць беларусы і за якія грошы

«Добры варыянт паляцець на Кіпр — набыць квіток ад 70 да 100 еўра». Як правесці адпачынак на Міжземным моры і не пайсці з торбай

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
2