«Гучыць як эпічнае трызненне, але дырэктары школ на поўным сур'ёзе заявілі пра гэта. Самы «сок» у школах, якія спецыялізуюцца на вывучэнні замежных моў. У іх таксама нельга спяваць песні на замежных мовах», — расказаў суразмоўца выдання.

Ён лічыць, што кіраўніцтва школ і гімназій Ленінскага раёна Брэста будзе прытрымлівацца такой жа палітыкі. У Маскоўскім «не сталі парыцца» і адразу даслалі паперу, а ў Ленінскім — гэта ініцыятыва кіраўніцтва.

«У нас тое самае, толькі негалосна. Наша дырэктарка яшчэ ў канцы мінулага года як вар'ятка бегала і забараняла замежныя песні, — адзначыў работнік адукацыі. — Уся шуміха праз «жудасны ўплыў Захаду».

Па яго словах, забарона распаўсюджваецца на выкананне і ратацыю песень на замежных мовах на школьных святах, конкурсах, гульнях, спаборніцтвах і іншых мерапрыемствах. 

Падобныя захады добра ўпісваюцца ў агульную палітыку, якой апошнім часам трымаецца Міністэрства адукацыі ў дачыненні да «заходніх уплываў». Так, летам спецыяльная група Мінадукацыі старанна правярала кабінеты гісторыі, геаграфіі і замежных моў. У выніку маніторынгу ва ўстановах адукацыі прыбралі брытанскія сцягі, каб яны «не дамінавалі над беларускімі».

А намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай нядаўна ў ток-шоу «Па сутнасці» тэлеканала СТБ заявіў, што «трэба не вывучаць і пагружацца ў культуру і гісторыю носьбітаў мовы, а ведаць сваю культуру і гісторыю на замежнай мове, у гэтым няма нічога дрэннага, наадварот, карысна».

Чытайце таксама:

Галоўчанка расказаў, колькі школ у Беларусі не паспелі падрыхтаваць да навучальнага года

Шасці брэсцкім школам да новага навучальнага года надалі імёны савецкіх герояў

У Магілёве пайшлі вучыцца ў беларускамоўны клас толькі пяць першакласнікаў

Клас
5
Панылы сорам
48
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
15