Скрыншот з фільма
Тэрмін пракату «Опенгеймера» ў мінскіх кінатэатрах «Кінавідэапракату» заяўлены да 4 кастрычніка, у Silver Screen — да 20 верасня, у Skyline Cinema — да 27 верасня.
Анансаваны паказ фільма з 7 верасня і ў Falcon Club, але продаж квіткоў на момант публікацыі яшчэ не адкрыты.
Цана квіткоў стартуе з 15 рублёў.
Гэты фільм — гісторыя жыцця амерыканскага фізіка Роберта Опенгеймера, які стаяў на чале першых распрацовак ядзернай зброі. Кіно выйшла ў сусветны пракат 21 ліпеня і да пачатку красавіка сабрала ў пракаце больш за 500 млн даляраў пры бюджэце 100 млн.
Калі на экраны беларускіх кінатэатраў выйдзе абсалютны рэкардсмен лета, фільм «Барбі», пакуль па-ранейшаму незразумела.
Чытайце таксама:
«Опенгеймер»: кінапалатно, сатканае з мноства дэталяў, пра зло, якое расце пакрысе
Барбенгеймер: «Барбі» перамагла «Опенгеймера» (але ў выйгрышы ўвесь Галівуд)
Чаго чакаць ад фільма «Барбі», пра які ўсе гавораць — уражанні ад прэм'еры





