Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

У чацвер умовы надвор'я ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты з Заходняй Еўропы. Ноччу пераважна па заходняй палове, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы.

Днём месцамі чакаюцца моцныя дажджы.

Вецер паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні парывісты, раніцай і днём у асобных раёнах моцны парывісты.

Ноччу +9..+15°С, па захадзе Беларусі да +19°С; днём +18..+24°С, па паўднёвым усходзе да +27°С.

У Мінску чакаецца +18..+20°С.

У пятніцу, 15 верасня, пераважна без ападкаў, толькі ноччу і раніцай па ўсходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Ноччу будзе ад +6°С па захадзе да +14°С па паўднёвым усходзе краіны, максімальная тэмпература днём +16..+23°С. У Мінску +17°С.

У суботу, 16 верасня, без ападкаў. Ноччу +2..+9°С, па паўднёвым усходзе да +11°С, максімальная тэмпература днём +17..+24°С.

У Мінску чакаецца +21°С.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0