Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Фота: Stephanie Scarbrough/AP 

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Фота: Stephanie Scarbrough/AP 

«Мы дэакупуем Бахмут. Я думаю, што мы дэакупуем яшчэ два гарады», — цытуе Зяленскага «УП» са спасылкаю на CNN.

Зяленскі адмовіўся назваць гарады, якія абаронцы маюць намер вызваліць. «Я не скажу, якія менавіта гарады, прабачце. У нас ёсць план. Вельмі, вельмі комплексны план», — адзначыў Зяленскі.

18 верасня камандуючы Сухапутных войскаў УСУ генерал-палкоўнік Аляксандр Сырскі заяўляў, што ў баях на бахмуцкім кірунку былі разбітыя і страцілі баяздольнасць адны з самых падрыхтаваных частак РФ: 72 асобная мотастралковая брыгада, 31 і 83 асобныя брыгады дэсанта. Нягледзячы на ​​гэта, вораг не пакідае спроб вярнуць страчаныя пазіцыі.

20 верасня брытанская разведка паведамляла, што Расія яшчэ кантралюе чыгунку паблізу Кляшчэеўкі, аднак яе абарона ў Бахмуце, верагодна, аслаблена, тады як Сілы абароны Украіны набліжаюцца да дарогі, па якой вядзецца забеспячэнне Бахмута з поўдня.

21 верасня начальнік прэс-службы Усходняй групоўкі войскаў Ілля Еўлаш у эфіры тэлемарафону паведаміў, што траса Бахмут — Горлаўка ўжо знаходзіцца пад агнявым кантролем Сіл абароны Украіны, таму забеспячэнне расійскіх падраздзяленняў на гэтым напрамку значна ўскладнілася.

Сёння Wall Street Journal напісала, што УСУ прарвалі галоўную лінію расійскай абароны пад Рабоцінам.

Клас
25
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3