Сёння пад атаку дрона трапіў аэрадром Халіна, размешчаны за 7 кіламетраў ад цэнтра Курска. На аэрадроме базуецца 14-ы гвардзейскі знішчальны авіяцыйны полк імя Жданава, піша выданне.

Як распавялі «РБК-Украіна» крыніцы ў вайсковай выведцы, магутны выбух адбыўся на ўзлётна-пасадачнай паласе.

Расіяне, паводле крыніц выдання, сіламі РЭБ перахапілі БПЛА побач з аэрадромам, і далей дрон нібыта быў «бяспечна прыземлены» на ўзлётна-пасадачнай паласе. Пасля гэтага агледзець яго нібыта прыехала кіраўніцтва авіяпалка і афіцэры ФСБ.

«Калі дэлегацыя паспрабавала агледзець БПЛА, адбылася дэтанацыя боепрыпасаў», — распавёў суразмоўца.

Па даных крыніц, пры выбуху забітыя або атрымалі раненні:

камандзір 14-га авіяпалка;

адзін з яго намеснікаў;

група афіцэраў-авіятараў;

прадстаўнік вайсковай контрвыведкі ФСБ;

работнікі аэрадрома.

Гэтай раніцай у расійскім Курску адбылася чарговая атака беспілотнікаў. Як распавялі «РБК-Украіна» крыніцы, дрон трапіў у мясцовы будынак МУС.

Крыніца падкрэсліла, што атакі на Курск працягваюцца.

Учора ўкраінскі беспілотнік атакаваў будынак ФСБ у Курску ў Дзень горада, а таксама нафтаперапрацоўчы завод каля аэрадрома.

Клас
22
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0