Акрамя таго, Сілы спецыяльных аперацый сцвярджаюць, што на вялікім дэсантным караблі «Мінск» падчас атакі знаходзіліся 62 чалавекі, бо карабель «павінен быў на наступны дзень выйсці на баявое дзяжурства», а гэта значыць, што на ім быў асабовы склад. То-бок, паводле ССА, усе яны загінулі.

У ноч на 13 верасня ў выніку ўдару заходнімі ракетамі па суднарамонтным заводзе ў акупаваным Севастопалі было пашкоджана два судны: вялікі дэсантны карабель «Мінск» і падводная лодка «Растоў-на-Доне».

22 верасня па штабе Чарнаморскага флоту ў Севастопалі нанесены ракетны ўдар. Будынак моцна пацярпеў. 

Клас
73
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
5