Фота: Адэская адміністрацыя

Фота: Адэская адміністрацыя

Сёння ноччу расіяне на працягу дзвюх гадзін атакавалі ўдарнымі беспілотнікамі Адэскую вобласць. Як паведаміў старшыня Адэскай абласной адміністрацыі Алег Кіпер, у выніку працы сіл СПА большасць дронаў была збітая, піша УНІАН.

«На жаль, у Ізмаільскім раёне адбыліся траплянні ў інфраструктуру каля порта. Пацярпелі двое мужчын, кіроўцы грузавікоў. Аднаму з іх медыцынскую дапамогу аказалі на месцы, другога з цяжкай траўмай рукі шпіталізавалі», — напісаў Кіпер.

Акрамя таго, пашкоджаны будынак пункта пропуску, складскія памяшканні, каля 30 грузавікоў, 6 фур загарэліся. Пажарныя ліквідавалі пажары.

Учора расіяне атакавалі Адэскую вобласць дронамі і ракетамі. Усе дроны і амаль усе ракеты ўдалося збіць, аднак адбылося траплянне па марскім порце Адэсы і гасцінічным комплексе ў порце.

Таксама адна з ракет трапіла ў склад са збожжам, пад заваламі знайшлі двух загінулых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1