Брус Уіліс падчас кінафестывалю ў Нью-Ёрку ў кастрычніку 2019 года. Фота: Jim Spellman / WireImage / Getty Images

Брус Уіліс падчас кінафестывалю ў Нью-Ёрку ў кастрычніку 2019 года. Фота: Jim Spellman / WireImage / Getty Images

Сям'я зоркі Галівуда ў мінулым годзе пацвердзіла, што ў яго выявілі ўзроставыя змены мозга, з-за выяўленай афазіі (парушэння маўлення) ён завяршыў кар'еру. У лютым у Бруса дыягнаставалі лобна-скроневую дэменцыю — гэта незвычайная форма слабасці розуму, якая выклікае пагаршэнне паводзін, страту маўлення.

Цяпер жонка «Моцнага арэшка» расказала сумную гісторыю пра пагаршэнне мужавага здароўя. Эма прызналася, што не можа стрымаць слёзы, назіраючы, як яе муж памірае ад хваробы, піша The Voice.

«Я ведаю, што дэменцыя — цяжкая рэч. Гэта цяжка для чалавека з дыягназам. Гэта таксама цяжка для сям'і. І гэта нічым не адрозніваецца ад сітуацыі з Брусам, са мной і з нашымі дзяўчынкамі. І калі дактары кажуць, што гэта сямейнае захворванне, гэта сапраўды так», — паведаміла Хэмінг.

У Уілісаў дзве супольныя дачкі — 11-гадовая Мэйбл і 8-гадовая Эвелін. Выбранніца Уіліса заявіла, што не хавае ад дзяцей яго дыягназ.

«Я ўсё расказала ім з самага пачатку. У нас вельмі шчырая і адкрытая сям'я. І самым важным для нас было мець магчымасць даведацца, што гэта за хвароба, растлумачыць, што гэта такое, бо, калі ты ведаеш гэта з медыцынскага пункту гледжання, усё набывае сэнс. Я не хачу, каб дыягназ іх бацькі або любая іншая форма дэменцыі выклікалі стыгматызацыю або сорам», — заявіла Эма ў эфіры Today show у Нью-Ёрку.

Пасля пытання вядучага, ці ўсведамляе сам Брус, што з ім адбываецца, Эма зрабіла паўзу. «Цяжка сказаць», — адзначыла жонка славутага акцёра.

Выбранніца зоркі фільма «Пяты элемент» прызнала, што ім стала лягчэй пасля таго, як медыкі змаглі паставіць дакладны дыягназ. «Я думаю, гэта было блаславеннем і праклёнам. Гэта не робіць сітуацыю менш балючай, але проста прыняцце і проста веданне таго, што адбываецца з Брусам, робіць усё гэта крыху лягчэйшым», — цытуе Daily Mail Эму.

Жанчына распавяла, што яны вучацца жыць так, каб заўважаць мноства выдатных рэчаў.

«Проста для мяне сапраўды важна адарваць позірк ад гора і смутку, каб я магла ўбачыць, што адбываецца вакол нас. Брус працягвае дарыць нашым дзецям любоў, цярпенне, стойкасць, а гэта так шмат. Ён вучыць нас, як клапаціцца і любіць, і гэта выдатна сярод смутку», — дадала Хэмінг.

Чытайце таксама:

Брусу Уілісу паставілі новы дыягназ — лобна-скроневая дэменцыя

Лобна-скроневая дэменцыя. Што за хвароба, на якую хварэе Брус Уіліс?

«Мы — сям'я»: Дэмі Мур расчуліла каляднымі здымкамі з хворым на афазію Брусам Уілісам

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
101
Абуральна
2