Шыльда «Праца вызваляе» над уваходам у канцлагер. Гэтае выслоўе стала адным з сімвалаў нацысцкага рэжыму. Фота: Wikimedia Commons

Шыльда «Праца вызваляе» над уваходам у канцлагер. Гэтае выслоўе стала адным з сімвалаў нацысцкага рэжыму. Фота: Wikimedia Commons

Грэгар Фарманек жыве ў невялікім мястэчку на захадзе краіны разам з жонкай. Паводле адукацыі ён кандытар. Ён нарадзіўся ў Румыніі ў нямецкай сям'і. А ў ліпені 1943 г. уступіў у СС. Да канца вайны ён быў ахоўнікам канцлагера Заксенхаўзен недалёка ад Берліна, паведамляе Bild.

У 1947 годзе савецкі ваенны суд прысудзіў яго да 25 гадоў турмы. Ён адседзеў 10 гадоў. У дакументах ГДР яго абвінавачвалі ў «злачынствах супраць чалавечнасці» і «шпіянажы». Нядаўна рэпарцёрам брытанскай газеты Sun удалося высачыць і сфатаграфаваць пенсіянера. Ён адмовіўся з імі размаўляць.

Некалькі тыдняў таму пракуратура Нямеччыны выставіла супраць яго новыя абвінавачванні ў дачыненні да больш як 3300 забойстваў у Заксенхаўзене. Цяпер суд мае вырашыць, ці адкрываць працэс на іх аснове.

Адным з пазоўнікаў можа стаць 96-гадовы Сімон Ротшыльд, над якім у канцлагеры ставілі медыцынскія доследы.

На думку экспертаў, дзеяздольнасць Фарманека абмежаваная. Імаверна, ён стане апошнім ахоўнікам з Заксенхаўзена, які адкажа за свае дзеянні. Цяпер расследаванне вядзецца ў дачыненні да чатырох чалавек.

***

Лагер Заксенхаўзен быў створаны ў ліпені 1936 года ў ваколіцах горада Араніенбург пад Берлінам. Колькасць вязняў у розныя гады даходзіла да 60 000 чалавек. На тэрыторыі лагера розным чынам загінула звыш 100 000 чалавек. Савецкая армія вызваліла яго ў маі 1945 года і зрабіла там лагер для перамешчаных асоб.

Падчас нацысцкага панавання ў лагеры сядзелі сын Сталіна Якаў Джугашвілі, Сцяпан Бандэра, генерал Дзмітрый Карбышаў.

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2