Паводле аб’явы, на ўчастку дома зроблены шматузроўневы ландшафтны дызайн, ёсць сад, клумбы, хвойнікі, ліставыя дрэвы і хмызнякі. Працуе аўтаматычная сістэма паліву.

Тэрыторыя вакол дома пакрыта газоннай травой, ёсць агарод. Барбекю зачыняецца ралетамі, ёсць лядоўня і гарачая вада.

Плошча дома — 871 кв. м, жылая — 587 кв.м.

Катэдж пабудаваны па індывідуальным праекце. Відэадамафон — на кожным узроўні, ёсць ахоўная сігналізацыя.

Аздабленне выкананае з дарагіх, сучасных матэрыялаў, піша прадавец. Італьянская і іспанская плітка, ламінат, устойлівы да драпін, міжпакаёвыя дзверы з вітражным шклом, французскія шпалеры, венецыянская тынкоўка, італьянскія люстры, мармуровая лесвіца, каваныя парэнчы.

«У гэтым доме ёсць усё, пра што вы марылі: не толькі вялікі прыгожы дом, але і месца, дзе вы можаце адчуваць сябе камфортна і ўтульна, дзе вы можаце бавіць час са сваёй сям'ёй і сябрамі, атрымліваць асалоду ад цішыні і спакою, а таксама забаўляцца і займацца любімым хобі», — піша прадавец, дадаючы да выгодаў «зычлівых рэспектабельных суседзяў».

Прадавец ацаніў катэдж у 2,75 млн даляраў.

Чытайце таксама:

З камінам, пілонам і са святламузыкай. У Віцебску прадаецца ўнікальны гараж

У «Новай Баравой» з'явяцца кватэры плошчай усяго 20 «квадратаў». Якая цана?

Як за 10 гадоў змяніліся цэны на нерухомасць у Мінску: параўноўваем, што прынесла найбольшую выгаду

Самую дарагую кватэру ў жніўні прадалі ў доме Чыжа. Вось як яна выглядае

Клас
4
Панылы сорам
34
Ха-ха
18
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
7