Кіраўнік раскопак, старшы выкладчык кафедры гісторыі і турызму Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай Аляксей Коц адзначыў:

«Асаблівасць гэтай знаходкі ў тым, што выраб быў у форме для адліўкі, а гэта рэдкасць. Таму што формы былі керамічнымі або глінянымі, і да таго ж аднаразовымі. Бо для таго, каб атрымаць з іх ювелірны выраб, саму форму трэба было разламаць. Таму гэта сапраўднае шанцаванне выявіць такі артэфакт — фібулу ў форме з гліны».

Ён дадаў, што выраб знойдзены зусім побач з ювелірнай майстэрняй, і гэта сведчыць, што іх выраблялі тут, у Полацку. Археолаг удакладніў, што ўпрыгожанне ёсць маркерам менавіта скандынаўскай культуры, таму што крывіцкія жанчыны такіх дарагіх рэчаў не насілі.

Акрамя таго, падчас раскопак знайшлі і мноства іншых артэфактаў, якія пацвярджаюць наяўнасць у Полацку ювелірнай вытворчасці, напрыклад, шалі і гіркі, металічную форму для адліўкі падвесак.

Сярод іншых знаходак — бутэроль (ніжняя частка ножнаў), візантыйскія манеты часоў імператара Нікіфара II Фокі, больш за дзве сотні караляў ХІ стагоддзя і дзясяткі бурштынавых загатовак.

Чытайце таксама:

«Нашы пошукі мураванкі мелі і ўтылітарную мэту». Археолаг расказаў пра сёлетняе сенсацыйнае адкрыццё на Крэўскім замку

Падчас раскопак на месцы старога Менска знайшлі манету, якой 1250 гадоў

Сонечны гадзіннік адшукаўся ў Іўеўскім раёне

«Не разлічвала, што ў гэтай хаце змагу знайсці нешта з 500-гадовай гісторыяй». Беларуска адшукала на лецішчы дзіўны камень

Клас
35
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2