Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»
Тыну Кірыстая вырошчваў бульбу ў Валзе, там на грамадскай зямлі ўсе могуць вырошчваць гародніну. Аднак у нейкі момант ён пабачыў, што палова яго бульбы знікла, а крыху пазней знікла і другая палова. Выкапаў толькі кошык бульбы.
Але свет не без добрых людзей: некамерцыйная арганізацыя, якая аб'ядноўвае беларусаў Эстоніі, убачыла гэтую навіну і вырашыла падарыць пенсіянеру цэлы мех бульбы, а фермерка, якая даставіла бульбу, дадала яшчэ адзін мех ад сябе.
Чытайце таксама:
Эстонія забараніла ўезд аўтамабіляў з расійскімі нумарамі





