Агне Білатайце. Фота з яе інстаграма

Агне Білатайце. Фота з яе інстаграма

Міністэрства ўнутраных спраў Літвы ў найбліжэйшыя дні ўнясе ў Сейм законапраект аб павелічэнні тэрміну дзеяння пашпарта замежніка, які выдаецца ў краіне, піша Reform.by са спасылкай на BNS.

«У найбліжэйшы час мая прапанова да закона «Аб прававым становішчы замежнікаў» будзе зарэгістравана альбо мной, альбо сумесна з маімі калегамі. І будуць прапановы прадоўжыць тэрмін дзеяння пашпарта замежніка. Вядома, гаворка ідзе не пра ўсіх, а пра выключных асоб, якія сапраўды пераследуюцца і дакладна не могуць вярнуцца ў Беларусь», — сказала міністарка.

Білатайце ўхілілася ад прамога адказу на пытанне, ці ўтрымлівае праект змены ва ўмовах выдачы пашпарта. Цяпер яго могуць атрымаць замежнікі, якія з аб'ектыўных прычын не могуць аформіць дакументы на радзіме.

Раней міністарка выказвалася за тое, каб пашпарты замежніка выдаваліся «тым асобам, якія пацярпелі або падвяргаюцца пераследам з боку рэжыму», а каб гэты працэс працаваў, трэба падключыць да яго і Дэпартамент дзяржбяспекі.

«Паглядзім, якая будзе фармулёўка. Ці будзе гэта прадугледжана падзаконнымі актамі або ў самім законе — гэта пытанні юрыдычнай тэхнікі», — сказала яна.

Цяпер пашпарты замежніка выдаюцца на год. Дагэтуль у МУС краіны казалі, што тэрмін іх дзеяння могуць павялічыць да трох гадоў.

Нагадаем, нядаўна грамадзяне Беларусі пазбавіліся магчымасці атрымліваць і абменьваць пашпарты ў пасольствах і консульствах краіны за мяжой. Для абмену дакументаў абавязкова ехаць у Беларусь, аднак многія асцерагаюцца гэта рабіць праз магчымы пераслед з боку сілавікоў.

Клас
9
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1