Парыж. Фота: vecteezy.com

Парыж. Фота: vecteezy.com

Засілле клапоў у Парыжы і іншых гарадах Францыі выклікала хвалю інсектафобіі і востра паставіла пытанне аб чысціні і гігіене напярэдадні Алімпійскіх гульняў, якія прымае ў 2024 годзе сталіца Францыі.

У Парыжы да старых страхаў сустрэць клапа ва ўласнай кватэры (за апошнія пяць гадоў, паводле афіцыйных звестак, кожны дзясяты жыхар меў такі сумны досвед) дадаліся і новыя страхі.

Хаця паведамленні пра тое, што клапоў бачылі ўжо і ў кінатэатрах, пакуль не пацвердзіліся, улады паставіліся да гэтага з усёй сурʼёзнасцю. Як і да сцвярджэнняў, што кагосьці ўжо ўкусілі ў цягніку. Так што і парыжская мэрыя, і офіс прэзідэнта заклікаюць да тэрміновых захадаў.

Але факт застаецца фактам: колькасць блашчыц пайшла ў рост, і рост гэты працягваецца, магчыма, апошнія 20-30 гадоў. І не толькі ў Францыі.

Таму спрыялі шматлікія фактары, але самым важным зʼяўляецца глабалізацыя з яе кантэйнернымі перавозкамі, глабальным турызмам і глабальнай жа міграцыяй.

З упэўненасцю можна выключыць толькі адзін фактар ​​— кліматычныя змены. Сimex lectularius (так клоп называецца на латыні) — выключна хатняя істота, жыве толькі там, дзе селяцца людзі, і ад надворʼя ніяк не залежыць.

Адначасова змяніліся і самі клапы: тыя, якія былі генетычна больш схільны да ўздзеяння інсектыцыдаў, вымерлі. А тыя, хто перажылі удар ДДТ, выгадавалі нашчадкаў, больш устойлівых да ядаў.

Трэцім фактарам можа быць скарачэнне папуляцыі прусакоў дзякуючы агульнаму павышэнню чысціні дамоў. Прусакі палююць на клапоў. Але не палохайцеся, ніхто не прапануе засяляць у дамы прусакоў, каб змагацца з клапамі.

У развітых краінах людзям уласціва паддавацца паніцы, калі яны бачаць клапоў, паколькі людзі страцілі калектыўную памяць пра іх. У тых краінах, дзе клапы па-ранейшаму шырока распаўсюджаныя, людзі не схільныя перабольшваць небяспеку гэтых казурак.

Праўда ў тым, што клапы — гэта, вядома, зло, але іх небяспека — хутчэй псіхалагічнай, чым фізічнай уласцівасці. Якімі агіднымі б ні былі Cimex lectularis, наколькі вядома, ніякую заразу яны не пераносяць. Так, іх укусы агідныя, але яны даволі хутка праходзяць.

Клапы рэгулярна ліняюць, яны пакідаюць фекаліі ў выглядзе чорных кропак (гэта ваша перавараная кроў), пачынаюць выгінацца ад задавальнення, калі адчуваюць блізкасць чалавека, і, нарэшце, здольныя пратрымацца год без ежы (гэта значыць, без нас з вамі). Увогуле, поўны набор жахаў.

Але самыя страшныя страты яны наносяць вашай псіхіцы.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: vecteezy.com

Ілюстрацыйны здымак. Фота: vecteezy.com

«Год таму мой 29-гадовы сын знайшоў клапоў у сябе ў кватэры ў 20-й акрузе Парыжа. Ён выкінуў увесь ложак, памыў усю вопратку, вычысціў кватэру ад падлогі да столі. І ўсё роўна не можа спакойна спаць. Яму пачало здавацца, што нехта па ім поўзае. Гэта ператварылася ў свайго роду апантанасць.

Толькі пасля таго, як яго кватэру за вялікія грошы апрацавала парай паважаная кампанія па барацьбе з казуркамі, ён змог уздыхнуць спакойна», — распавядае карэспандэнт Бі-бі-сі ў Парыжы Х'ю Скофілд.

Як правіла, клапы распаўзаюцца з жылля людзей, якія апусціліся і кінутыя грамадствам на волю лёсу, часта з псіхічнымі разладамі.

«Штораз, калі насельнік такой кватэры пакідае яе, ён распаўсюджвае вакол блашчыц, і гэтым людзям патрабуецца дапамога ў першую чаргу», — кажа энтамолаг Жан-Мішэль Беранжэ.

Клас
4
Панылы сорам
7
Ха-ха
9
Ого
30
Сумна
9
Абуральна
1