Аляксей Якімаў з 1999 года жыве ў ЗША.
Квантавая кропка — гэта, фактычна, паўправаднік, электрычныя характарыстыкі якога залежаць ад яго памеру і формы. Ёсць некалькі разнавіднасцяў квантавых кропак, напрыклад, калоідныя ўяўляюць сабой паўправадніковыя нанакрышталі сферычнай (часам — эліптычнай або складанейшай) формы, пакрытыя манаслоем стабілізатара з арганічных малекул.
Маючы памер меншы за 100 нм ва ўсіх трох вымярэннях, такія часціцы па сваіх уласцівасцях падобныя да атама, таму іх часта і называюць «штучны атам». Гэта гіганцкія штучныя атамы з кантраляванымі параметрамі.
Сучасныя тэхналогіі дазваляюць атрымліваць і асобныя квантавыя кропкі, і масівы квантавых кропак з кантраляванымі параметрамі, такімі як размяшчэнне, вобласць лакалізацыі, колькасць носьбітаў зараду.
***
Заўтра будзе названы нобелеўскі лаўрэат па літаратуры, а ў пятніцу лаўрэат прэміі міру.
Чытайце таксама:
Нобелеўскі камітэт памылкова разаслаў інфармацыю пра будучага лаўрэата прэміі па хіміі
Нобелеўскую прэмію па фізіцы раздзеляць тры чалавекі
Названыя першыя лаўрэаты нобелеўскай прэміі
Нобелеўская прэмія міру і па літаратуры: на каго ставяць букмекеры





